Лукашенко наслал на Вильнюс Бурю


Президент Беларуси снова удивил. Белорусские власти так стремились заполучить приглашение на торжества в Литву, что отказ от поездки поверг в недоумение всех.
ПОЛИТИКА
The Times: Путин строит евразийскую империю

Лукашенко придется продемонстрировать полную лояльность Путину, если он хочет заручиться поддержкой для своего выдвижения на четвертый срок.

ОБЩЕСТВО
Есть ли перcпективы в Беларуси у сатьяграхи?
Есть ли перcпективы в Беларуси у сатьяграхи?

80 лет назад началась кампания гражданского неподчинения под руководством Махатмы Ганди. Другие круглые даты мировой и белорусской истории: 70-летие отмечает художник Алексей Марочкин, исполняется 25 лет, как во главе СССР стал Михаил Горбачев...

ЭКОНОМИКА
Минский часовой завод "Луч" продан указом Лукашенко
Минский часовой завод "Луч" продан указом Лукашенко

До 2020 года прибыль акционерного общества освобождается от обложения налогом на прибыль.

КУЛЬТУРА
Культпаход (відэа)
Культпаход (відэа)

Rammstein нарэшце залье Мінск агнём, у Маскву прыедзе лепшая канцэртная электронная каманда Faithless, у Вільні - Armin Van Buuren, у Піцеры – дзіўнаватыя немцы Tanzwut.

ТЕХНИКА
Спецслужбы берут под контроль разговоры по мобильникам и походы белорусов в интернет
Спецслужбы берут под контроль разговоры по мобильникам и походы белорусов в интернет

Президент издал указ "Об утверждении Положения о порядке взаимодействия операторов электросвязи с органами, осуществляющими оперативно-розыскную деятельность". Он подписан 3 марта - и вступил в силу с этого же дня.

ЗДОРОВЬЕ
Японская кухня – самая здоровая
Японская кухня – самая здоровая

Национальная кулинария широко использует все виды капусты - от листовой до брокколи - прекрасно дополняемые рыбой и блюдами из сои.

ГОЛОСОВАНИЕ

Ваш выбор: романы Чергинца или концерт Rammstein?

КАЛЕНДАРЬ
Выберите дату
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930311234
27.06.2009 - 11:56

Ці будзе Лукашэнка прамаўляць 3 ліпеня па-беларуску?

Грамадзянская ініцыятыва “Інстытут нацыянальнай памяці” агучыла зварот да прэзідэнта, прэм’ер-міністра, кіраўнікоў парламента і ўсіх грамадзян Беларусі.

“На пачатку 2009 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры - ЮНЕСКА аднесла мову беларусаў да моў, якія апынуліся пад пагрозай поўнага знікнення. Спецыялісты ЮНЕСКА склалі свайго роду Чырвоную Кнігу - атлас “Мовы свету ў небяспецы”, куды трапіла і беларуская мова”, - гаворыцца ў звароце.

Таксама са скрухай адзначаецца, што “Беларусь з’яўляецца адзінай у свеце краінай, якая не мае вышэйшай адукацыі на мове тытульнай нацыі, рэдкія чыноўнікі карыстаюцца ёю ў сваёй штодзённай практыцы. І гэта ў той час, калі ў асноўным законе - Канстытуцыі краіны - ясна запісана, што беларуская мова - мова дзяржаўная. Занядбанне ж роднай мовы - ці то адбываецца яно з блаславення ўлад, ці неяк стыхійна - падрывае асновы бяспекі дзяржавы. Прыняты ў 2008 годзе Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” засведчыў пра клопат некаторых уладных устаноў аб функцыянаванні роднай мовы, але ён будзе нічога не варты, калі дзяржава і ўсе грамадзяне не спыняць працэс свядомай дэбеларусізацыі жыцця. У яго спыненні зарука не толькі ўсіх далейшых поспехаў суверэннай краіны, але і аснова выжывання нашай супольнасці - беларускага народа. Таму мы з трывогай у сэрцы звяртаемся да кожнага беларуса: “Шаноўны, што ты можаш зрабіць, каб жыла і развівалася ў кожнай сям’і і ў роднай краіне дзяржаўная беларуская мова?”

А найперш падпісанты звароту (ад паэта Рыгора Барадуліна да вядомых праваслаўных святароў) звяртаюцца да Аляксандра Лукашэнкі: “Ці не паставілі б Вы перад дзяржаўнымі службамі задачу распрацаваць больш годную нацыянальную палітыку дзеля захавання і развіцця духоўных набыткаў народа? Калі на тое, нам было б прыемна ўсведамляць, што Вы, якога шмат хто лічыць актыўным і дзейсным палітыкам у гаспадаранні, эканоміцы, можаце яскрава сябе паказаць і ў галіне нацыянальнай культуры, якая цяпер у стане глыбокага крызісу”.

І: “Ці не маглі б Вы падаць асабісты прыклад - вярнуцца да практыкі ўжывання роднай мовы ў дні ўсенародных урачыстасцяў і ў дакладах па найбольш важных праблемах нацыянальнага жыцця? Наша родная мова яшчэ не згублена, бо захоўваюцца яе карані ў народзе, яшчэ жывая, так бы мовіць, грыбніца, гатовая прыняць шчыры клопат і ласку ад дзяржавы, каб адрадзіцца, ачысціцца і пайсці ў рост. Але ж, не сакрэт, шмат хто баіцца размаўляць на роднай мове, асабліва ў дзяржаўных структурах. Ці не знялі б Вы ганебнае таўро ненадзейнага чалавека альбо, яшчэ горш, - "апазіцыянера” з тых грамадзян, якія ведаюць беларускую мову і з задавальненнем карысталіся б ёю, калі б не баяліся, што іх залічаць у ворагі афіцыйнага курсу? Ці не парэкамендавалі б Вы арганізацыі БРСМ, дзейнасць якой фінансуецца дзяржавай, больш актыўна выхоўваць патрыётаў нацыянальнай культуры, вывучаць несфальсіфікаваную гісторыю Беларусі, шанаваць і ўжываць у сваім асяродку дзяржаўную беларускую мову? Гэта б садзейнічала пераадоленню сярод пэўнай часткі моладзі нацыянальнага нігілізму".

Трэба разумець, аўтары звароту спадзяюцца, што пэўная лібералізацыя ў краіне можа пацягнуць за сабой хаця б павольную беларусізацыю. Улады апошнім часам усё больш вызнаюць незалежніцкасць, але пакуль беларушчына па-за функцыі нацкаларытнага дэкору ў культурніцкай сферы не выходзіць.

Былі хіба што эпізоды. Кшталту таго што раз-пораз гаворыць па-беларуску (пры нагодзе з беларускамоўнымі) кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, упершыню ў краіне з'явіўся рэгулярна беларускамоўны міністр культуры (Павел Латушка), ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкаму па серадах гавораць толькі па-беларуску, у сакавіку БРСМ правёў у Магілёўскім дзяржуніверсітэце акцыю "Размаўляй па-беларуску!"...

Але на нешта больш маштабнае адмашку мусіць даць зразумела хто. Паглядзім, напрыклад, на якой мове будзе прамаўляць Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня?

Сяргей БУЖАЎ

Комментарии

Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Загружается, подождите...
Абраная "Міс" хакейнага мінскага "Дынама"
Абраная "Міс" хакейнага мінскага "Дынама"

Пераможцай стала Таццяна, ці, як яе ахрысіцлі фанаты, "Рыжык у рукавіцах".

Хілтан і Мэрфі – найгоршыя акцёры дзесяцігоддзя
Хілтан і Мэрфі – найгоршыя акцёры дзесяцігоддзя

У Лос-Анжэлесе ў 30-ы раз уручылі прэмію “Залатая маліна” за найгоршыя працы ў кіно.

Антыпіўныя папярэджанні для студэнтаў

Мінскім студэнтам пачалі распавядаць пра забарону ўжывання піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Канадзец Джэф Плат хоча ў зборную Беларусі

"Наколькі я ведаю, Вячаслаў Фяцісаў звяртаўся нават асабіста да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адпусціць мяне ў Маскву. Але..."

"Ёсць людзі, якія мяне падтрымліваюць, але я пакуль не магу называць іхнія імёны, каб у іх не было праблем".

Rammstein у Мінску (фота)

Народ выкладае фотаздымкі, вярэдзячы тых, хто не патрапіў на канцэрт “Рамаў”.

ПОПУЛЯРНОЕ СЕГОДНЯ

У белорусских туристов практически не осталось шансов выжить (288)

БХД и экс-ПКБ объединяет только Лукашенко (133)

ОБСУЖДЕНИЕ

10.03 17:48 Волшебник

Обсуждаем способность Санникова быть президентом

10.03 01:16 Siarozhka

Дзяўчына пайшла ў палітыку ад бяздзелля. Лепей бы занялася дзецьмі...

09.03 23:25 Избиратель

Санников только на словах радикален

09.03 22:53 Дмитрий

Я даже одного знаю!!! Это Сашка Мех! по словам Санникова,...

КУРСЫ ВАЛЮТ
10.03.2010НАЦБАНКОБМЕН
USD2 945.002 925 - 2 958
EURO4 010.803 955 - 4 045
RUB98.9997 - 100
ПОГОДА
Город11.03 08:0011.03 14:00
Брест-4..-6+0..+2
Витебск-5..-7-1..+1
Гомель-8..-10-1..-3
Гродно-4..-6+1..+3
Минск-5..-7-5..-7
Могилев-7..-9+0..-2