З кожным днём усё больш жадаючых прадставіць Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне" ў наступным годзе. Сярод традыцыйных удзельнікаў адборачнага тура, якія штогод штурмуюць недасяжныя вяршыні, выяўляюцца і нечаканыя фігуры.
Напрыклад, Коля Дынаміт, які ўжо заявіў, што плануе ў музычным сэнсе ўзарваць Еўропу, а прадзюсарам у яго лічыцца нехта Усама бэн Ладэн.
- Жадаю быць у мэйнстрыме, - запэўнівае Коля, - сёння ўсе беларускія артысты ажывіліся, як перад карнавалам - інтрыгуюць адзін аднаго, спрабуюць самі сябе здзівіць у чарговы раз моднымі аранжыроўкамі і нечаканымі дуэтамі. І мне таксама не хочацца заставацца ўбаку, тым больш, што ў мяне канцэпцыя фурору на еўрапейскай сцэне даўно гатовая.
- І ў чым сакрэт поспеху?
- Усіх карт адкрываць не буду, але чымсьці магу падзяліцца. Я неяк зняўся ў кліпе ў Сярогі Міхалка, з якім, дарэчы, знаёмы ўжо 15 гадоў - з моманту нашага першага сумеснага выступу ў 1993 годзе. І зараз, мяркую, ён адплоціць мне той жа манетай - дапаможа расчыніць усе чакры і, магчыма, зайграе падчас нашага выступу на трафейным нямецкім баяне.
Усё ж вельмі проста - трэба зацікавіць гледача. Я мог бы, вядома, узяць з сабою скрыпку Страдывары, якую знайшлі нядаўна на Віцебшчыне альбо папытаць у Дзімы Білана, з якім мы таксама разам выступалі, чароўны раяль, каб усе праслязіліся, але мы збіраемся весела з публікай стасавацца - здзівім іх сваім вясёлым іміджам. У гэтым сэнсе Лёша Хлястоў малайчына - хораша працуе над сваім іміджам. Чуў, што нядаўна на яго люстэрка ў грымёрцы напала, дык ён ледзь адбіўся, ходзіць зараз з хворай спіной. Але ж, праўду кажучы, гэта я так на сваіх канкурэнтаў уздзейнічаю – прыбіраю іх са сцэны паволі, а ім падаецца, што гэта люстэркі ўсхадзіліся. Хутка да Боры Маісеева дабяруся, а заадно і Колю Баскава траўмую незаўважна - на ўсялякі выпадак. А з беларускіх артыстаў я толькі Пецю Ялфімава не буду чапаць.
- Чаму?
- Таму што ён добры. Калі Цімбэрлэйк адмовіцца са мной дуэтам выступіць у фінале "Еўрафэста", то запрапаную Ялфімаву разам папрацаваць. А яшчэ планую, акрамя Міхалка і Ялфімава, запрасіць доктара Сайкова - хай ён усіх еўрапейцаў закадуе, каб не тлусцелі моцна. Пеця парве ўсіх сваім вакалам і скуранымі штанамі, а мы з Міхалком у фінале песні разарвём на дзве часткі трафейны баян.
Барыс ЖАЎТКОЎ



















Комментарии
Вау! Он еще и петь умеет!
молодец
прикольные ребятишки
Динамит - это круто!